НАШЫ АКЦЫI.

Рухам Салідарнасці “Разам” са студзеня 2007 г. штомесяц 29-га чысла ладзяцца акцыі па ўшанаванні ахвяраў камуністычнага тэрору ва ўрочышчы Курапаты.

 

Штодзень, пасля брутальнага разгону Плошчы 19 снежня 2010 г., каля Чырвонага касцёла ў Менску а 20-й гадзіне адбываецца Малітва за палітвязняў, за Беларусь і Украіну.

 

Актывістамі Руху Салідарнасці “Разам” ладзяцца акцыі і мерапрыемствы, якія з 2007 г. ўжо сталі традыцыйнымі:

22 студзеня – дзень ушанавання Героя Украіны Міхая Жызнеўскага, які загінуў у гэты дзень у 2014 годзе на Майдане. Наведванне магілы на ягонай радзіме пад Гомелем.

 

22 сакавіка – дзень хатынскай трагедыі 1943 г. Выезд актывістаў да Мемарыяла “Хатынь” і да знішчанай вёскі Вялікая Губа, дзе сябрамі Руху Салідарнасці “Разам” быў усталяваны памятны Крыж Пакуты.

 

У гэты ж дзень удзельнікі акцыі ўшаноўваюць памяць Кастуся Каліноўскага, які 22 сакавіка 1864 г. быў павешаны царскімі карнікамі на Лукішскім пляцы ў Вільні;

 

14 красавіка – ушанаванне памяці расстраляных савецкімі партызанамі ў 1943 г. мірных жыхароў вёскі Дражна Старадарожскага р-на;

 

24 красавіка – ушаваннне памяці першага лідара беларускіх прадпрымальнікаў Арнольда Пячэрскага, забітага ў 1999 г., пахаванага на Кальварыйскіх могілках Менску.

 

3 траўня – ушанаванне памяці ўдзельнікаў Барысаўскага галоднага бунту, забітых бальшавікамі у 1933 г. (па іншых звестках, пачатак бунту - 7 красавіка 1932 года);

 

8 траўня – ушанаванне памяці Янкі Купалы і іншых ахвяраў Другой Сусветнай вайны на Вайсковых могілках Менска;

 

23 траўня – акцыя па ўшанаванню кіраўніка беларускай антыбальшавацкай партызанкі Юркі Моніча, забітага ў 1924 г.;

 

19 і 22 чэрвеня – ушанаванне памяці вялікага беларускага пісьменніка Васіля Быкава;

 

26 чэрвеня – жалобная выправа да месцаў масавых расстрэлаў вязняў турмаў органамі НКВД у 1941 г. (в. Касута Вілейскага р-на, – в. Мікалаева Шумілінскага р-на, – г.Чэрвень);

 

4 жніўня – ушанаванне памяці супрацоўніцы місіі ЮННРА Рут Уолер на Вайсковых могілках г.Менску;

15 жніўня – ушанаванне памяці аднаго з лідараў нацыянальнага руху, мастака Лявона Баразны, які быў забіты ў 1972 г. Наведванне яго магілы на могілках чыгуначнікаў г.Талачын.

 

23 жніўня – Нацыянальная выправа ў Катынь (Расея, Смаленская вобл.) у Агульнаеўрапейскі Дзень памяці ахвяраў нацызму і сталінізму, а таксама Смаленскага арэпорту – месца гібелі прэзыдэнта Польшчы Леха Качынскага і польскай урадавай дэлегацыі 10 красавіка 2010 г.

 

1 верасня – ушанаванне памяці ахвяраў Другой Сусветнай вайны (Вайсковыя могілкі, г.Менск);

 

19 верасня – ушанаванне памяці вязняў Бяроза-Картузскага канцлагеру. Паездка ў г. Бяроза Берасцейскай вобл.

 

29 кастрычніка – Дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў, усталяваны беларускай інтэлегенцыяй у 2007 г. Жалобны Марафон Памяці па месцах масавых растрэлаў савецкімі карнымі органамі (Кальварыйскія могілкі, Цівалі, Лошыца, Трасцянец, Вайсковыя могілкі, парк Чалюскінцаў, Курапаты).

 

24 снежня – ушанаванне памяці айца Вінцэнта Гандлеўскага на месцы яго расстрэла ва ўрочышчы Благоўшчына ў Трасцянцы.

 

Рух Салідарнасці “Разам” супольна з іншымі дэмакратычнымі партыямі і арганізацыямі прымае чынны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні акцыяў:

 

25 сакавіка – Дзень Волі;

 

26 красавіка – Чарнобыльскі Шлях;

 

27 ліпеня – Дзень Незалежнасці;

 

9 жніўня – дзень нараджэння Ларысы Геніюш;

 

25 жніўня – Дзень Адраджэння Беларускай Дзяржаўнасці;

 

8 верасня – Дзень Беларускай Вайсковай Славы;

апошняя субота кастрычніка – Дзень памяці паўстанцаў 1863 г. (г. Свіслач);

 

2 лістапада – Дзяды;

 

27 лістапада – Дзень Герояў (ушанаванне памяці ваяроў Слуцкага Збройнага Чыну) з. наведваннем музея Анатоля Белага ў Старых Дарогах).

 

З 2008 г. Рухам Салідарнасці “Разам” праводзяцца круглыя сталы, навукова-практычныя канферэнцыі і прэзентацыі прысвечаныя выбітным дзеячам Беларусі і малавядомым падзеям беларускай гісторыі, а таксама ў падтрымку беларускіх прадпрамальнікаў, у абарону правоў і свабодаў беларусаў і салідарнасці з палітвязнямі.

 

Ладзяцца акцыі як у Беларусі, так і ва Украіне, Польшчы, Літве, Чэхіі, Расеі.

 

www.000webhost.com