АБ НАС.

1

2

3

Рух Салідарнасці “Разам” узнік падчас акцыяў у намётавым гарадку на Кастрычніцкай плошчы ў Менску пасля фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнтскіх выбараў у сакавіку 2006 г.

 

Устаноўчы сход Руху 6 чэрвеня 2009 г. у Менску. Кіраўніком аркамітэта быў абраны палітык і праваабаронца Вячаслаў Сіўчык, намеснікамі старшыні – адзін з лідараў прадпрымальніцкага руху Аляксандр Макаеў і грамадскі актывіст Алесь Мазур, былы камендант намётавага гарадка, створанага на Кастрычніцкай плошчы ў Менску ў сакавіку 2006 г. адразу пасля “прэзідэнцкіх выбараў”.

.

Асноўная мэта Руху Салідарнасці “Разам” − садзейнічаць салідарнасці ўсіх грамадскіх ініцыятываў, у першую чаргу гістарычных і палітычных, скіраваных на дэмакратычнае развіццё краіны.

.

 

Сваімі трыма галоўнымі задачамі Рух лічыць:

 

 

 

Захаванне гістарчынай

памяці беларусаў

 

 

 

Eўрапейскі выбар

для Беларусі

 

 

 

 

Супрацьстаянне палітычным

рэпрэсіям аўтарытарнага

рэжыму

 

 

Актывістамі Руху з’яўляюцца некалькі сотняў чалавек як у Беларусі, так і за яе межамі. У акцыях і мерапрыемствах Руху прынялі удзел дзясяткі тысячаў людзей.

 

Арганізацыя была заснавальніцай Беларускага Незалежніцкага Блоку разам з Рухам “За Свабоду”, аргкамітэтам па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, Маладым фронтам, Партыяй БНФ, аргкамітэтам па стварэнні руху “Маладая Беларусь”, арганізацыяй “Правы альянс” і маладзёвым хрысціянскім сацыяльным саюзам “Маладыя дэмакраты”.

 

Рух Салідарнасці “Разам” прыняў найактыўны ўдзел у падтрымцы ўкраінскага народу падчас Рэвалюцыі Годнасці. Першы візіт беларускай дэлегацыі з выступамі і акцыямі адбыўся на Еўрамайдан у Львове 27 лістапада 2013 г. Лідары Руху неаднойчы выступалі на Майдане ў Кіеве, дзе актывісты арганізацыі знаходзіліся ўвесь час.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Рух Салідарнасці “Разам” з’яўляўся адным з сямі беларускіх палітычных суб’ектаў, якія аб’ядналіся дзеля вылучэння

 

 Мікалая Статкевіча на пасаду прэзідэнта на “прэзідэнцкіх выбарах” 2015 года. Акрамя Руху ў гэтую кааліцыю ўваходзілі Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада), АГП, БХД, Партыя свабоды і прагрэсу, Рух за дзяржаўнасць і незалежнасць Беларусі, Малады фронт і прафсаюз РЭП.

 

15 траўня 2016 г. на другім з’ездзе Руху Салідарнасці “Разам” часовым выканаўцам абавязкаў старшыні арганізацыі стаў Мікалай Аўтуховіч, намеснікамі старшыні былі абраныя Славамір Адамовіч, Мікола Бамбіза, Алена Жоль, Юры Ляшэнка, Алесь Макаеў, Таццяна Міронава і Алена Талстая.

 

25 чэрвеня 2016 г. на трэцім з’езде Руху Салідарнасці “Разам” сустаршынямі Руху абраныя Алесь Макаеў, Алена Талстая і Юры Ляшэнка. Намесьнікамі сустаршыняў – Святлана Софіна, Анатоль Кудласевіч і Ян Лагвіновіч.

 

Сфармаваны вышэйшы кіруючы ворган арганізацыі - Сойм, паседжанні якога адбываюцца раз на тры месяцы.

 

Акрамя актывістаў Руха, у Сойм увайшлі выбітныя прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, – мастак Аляксей Марачкін, акадэмік Радзім Гарэцкі, пісьменнік Сяргей Законнікаў, кінарэжысёр Уладзімір Халіп, журналіст Аляксандр Тамковіч, пісьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў, мастак Генадзь Драздоў, тэатральны і кінарэжысёр Валер Мазынскі, кінарэжысёр Юрый Хашчавацкі, пісьменнік Славамір Адамовіч, гісторык Валянціна Вяргей, грамадскі дзеяч Вячаслаў Сіўчык.

 

Каардынатарам па міжнародных справах з’яўляецца Ігар Лялькоў.

 

Рух Салідарнасці “Разам” зарэгістраваны ў Чэхіі, Літве і Польшчы. Акрамя гэтага дзейнічае і мае структуру ўва Украіне, а таксама актывісты Руха ёсць у Фінляндыі, Бельгіі і ЗША.

 

 

www.000webhost.com